Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26975071

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У Гарадку знайшлі ахвярнага казла, вінаватага ў хваляваньнях сярод прадпрымальнікаў

Старшыня Гарадоцкага райпо Натальля Палюховіч, якая не падрыхтавала месца для рынку па вуліцы Спартыўнай у Гарадку ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства, пазбаўленая працы. Усё адбылося нібыта "па ўласным жаданьні" звольненай. Яна не дапрацавала месяц да свайго 60-годзьдзя.

9 студзеня на сустрэчы прадпрымальнікаў з Аляксандрам Ацясавым, старшынём Віцебскага аблсавету, было ўзьнятае пытаньне пра адказнасьць старшыні Гарадоцкага райпо за непадрыхтаванасьць рынку. Старшыня аблсавету пагадзіўся з нэгатыўнай ацэнкай дзейнасьці спадарыні Палюховіч з боку прадпрымальнікаў і заявіў, што кадравае пытаньне трэба вырашыць. У гэтай сытуацыі Натальля Палюховіч на наступны дзень падала заяву аб вызваленьні ад пасады па ўласным жаданьні. Цяпер часовае выкананьне абавязкаў старшыні Гарадоцкага райпо ўскладзенае на А. А. Адзіночкіна.

Haradok.info