Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26965699

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Пракуратура Віцебскай вобласьці занялася прадпрыемствамі АПК

Пракуратурай Віцебскай вобласьці выяўленыя парушэньні пры рэалізацыі праектаў па будаўніцтве, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэньні арганізацыяў аграпрамысловага комплексу. Як паведамляе Генэральная пракуратура, вынікі праведзеных органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праверак сьведчаць пра тое, што меры мясцовых органаў улады і сельгаспрадпрыемстваў не прывялі да выкананьня ў поўным аб'ёме мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы разьвіцьця малочнай галіны ў 2010—2015 гадох і іншых дзяржпраграм па выніках 2013 году.

Устаноўлена, што пры вызначэньні патрэбы ў набыцьці тэхналягічнага абсталяваньня, сельгастэхнікі, будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце вытворчых аб'ектаў мясцовыя ўлады і сельгаспрадпрыемствы не ўлічвалі рэальнае фінансавае становішча і наяўнасьць свабодных грашовых сродкаў для выкананьня прадугледжаных праграмай мерапрыемстваў.

Праблемным пытаньнем зьяўляецца крэдытаваньне прадпрыемстваў АПК. У сувязі з наяўнай запазычанасьцю па раней выдадзеных крэдытах банкаўскія арганізацыі цяпер адмаўляюць сельгаспрадпрыемствам у выдачы крэдытных сродкаў на рэалізацыю праграмных мерапрыемстваў.

Дапускаюцца факты нямэтавага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў. Маюць месца парушэньні пры ўводзе аб'ектаў у эксплёатацыю. На большасьці прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу рэгіёну гаррайпракурорамі выяўленыя факты няякаснага выкананьня работ, невыкананьня тэрмінаў паставак будаўнічых матэрыялаў.

У шэрагу выпадкаў пры праектаваньні сучасных малочна-таварных комплексаў ня ўлічваюцца вэтэрынарна-санітарныя нормы (Верхнядзьвінскі, Полацкі, Мёрскі і іншыя раёны). Не забясьпечваюцца належная ахова будаўнічых аб'ектаў, захаванасьць таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў.

Нярэдка пры прыняцьці кіраўніцкіх рашэньняў, якія тычацца выбару аб'ектаў, што падлягаюць мадэрнізацыі, не даецца ўзважаная і дакладная ацэнка эканамічнай і фінансавай мэтазгоднасьці правядзеньня работ, што цягне нерацыянальнае выкарыстаньне матэрыяльных рэсурсаў.

Вывучэньне матэрыялаў праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасьці арганізацыяў АПК паказала, што галоўным фінансавым упраўленьнем Віцебскага аблвыканкаму кантроль за расходаваньнем прадпрыемствамі сродкаў мясцовых бюджэтаў належным чынам не ажыцьцяўляецца.

Адсутнасьць кантролю з боку мясцовых органаў улады за работай сельгасарганізацыяў стварае ўмовы для ўчыненьня карупцыйных злачынстваў. З пачатку 2013 году зарэгістравана 28 злачынстваў карупцыйнай накіраванасьці, учыненых у сфэры сельскай гаспадаркі работнікамі сельгасарганізацыяў (Браслаўскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Докшыцкі, Лепельскі, Лёзьненскі, Аршанскі, Полацкі, Талачынскі раёны).

БелаПАН