Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26975642

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебскі садавінагародніны камбінат пераходзіць у рэспубліканскую ўласнасьць

Доля акцыяў ААТ “Віцебскі садавінагародніны камбінат” перададзеная з абласной у рэспубліканскую ўласнасьць. Такое рашэньне прынятае пастановай Савету міністраў № 73 ад 27 студзеня 2014 году, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

“Прыняць бязвыплатна да 1 лютага 2014 году з уласнасьці Віцебскай вобласьці ў рэспубліканскую ўласнасьць 875 355 акцыяў адкрытага акцыянэрнага таварыства "Віцебскі садавінагародніны камбінат " намінальным коштам 22 тыс. рублёў на агульную суму 19 257 810 000 рублёў", — гаворыцца ў дакумэнце.

Віцебскі садавінагародніны камбінат заснаваны ў траўні 1993 году, акцыянаваны ў 2008 годзе. 99% акцыяў належыць дзяржаве, 1% — фізычным асобам. Мае ўласную сыравінную зону — прыватнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Радуньскае”, у якім вырошчваюцца агародніна і яблыкі, а таксама ёсьць тры фэрмы. На галаўным і сельскагаспадарчым прадпрыемствах працуюць 600 чалавек. Камбінат выпускае дзіцячае садавінагароднінае харчаваньне (90% аб'ёму вытворчасьці) і кансэрвы агульнага прызначэньня (10%). Дзіцячае харчаваньне выпускаецца пад гандлёвымі маркамі “Новка” і “ДеТТка”.

БелаПАН