Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26977862

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У дачыненьні да журналісткі Алены Сьцяпанавай вядзецца адміністрацыйны працэс

Пра гэта Алена Сьцяпанава даведалася 17 красавіка, наведаўшы Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Старшы інспэктар аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Вяракса хацеў атрымаць ад журналісткі тлумачэньні адносна матэрыялу “Віцебскія школьнікі адмаўляюцца вучыць гімн”, разьмешчаны ў студзені бягучага году на сайце “Радыё Свабода”. Матэрыял нікім не падпісаны.

“Сп. Вяракса патлумачыў, што ён ініцыяваў супраць мяне адміністрацыйную справу паводле арт. 22.9, ч.2 КаАП – “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”, – распавяла Алена Сьцяпанава. – Сказаў: будзем яе завяршаць. Але калі гэтую справу завялі – невядома. Будзем чакаць разьвіцьця падзеяў...”

Беларуская асацыяцыя журналістаў