Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26985930

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У Віцебску знойдзены мэтэарыт?

Жыхар Віцебску сьцьвярджае, што недалёка ад дому-музэю сусьветна вядомага мастака Марка Шагала ён знайшоў фрагмэнт мэтэарыту. Узор масай ледзь больш за кіляграм, уяўляе сабой аплаўлены чорны камень, цяжкі на вагу, з мэталёвымі украпінамі па ўсім аб'ёме. Калі да каменя паднесьці магніт, то ён крыхуу магнітыцца да «нябеснага прыхадня».

Шчасьлівы ўладальнік знаходкі лічыць, што гэта абломак баліду, які праляцеў празь Віцебскую вобласьць і выбухнуў у паветры ў ноч з 15 на 16 ліпеня 2012 году. Хоць поўнай упэўненасьці ў гэтым няма. Толькі старанная хімічная экспэртыза можа вызначыць, ці сапраўды гэты камень зьяўляецца часткай мэтэарыту.

Па традыцыі, мэтэарыт, знойдзены ў якой-небудзь мясцовасьці, атрымлівае назву таго населенага пункту, каля якога ён быў знойдзены. Дык няўжо мы маем першы «Віцебскі мэтэарыт», знойдзены на тэрыторыі гораду? А, мабыць, яго трэба называць першым «Шагалаўскім»?