Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26992650

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У Верхнядзьвінскім раёне - чарговая ўспышка афрыканскай чумы сьвіней?

Пра тое, што ў жыхароў аграгарадку Кахановічы Верхнядзьвінскага раёну зноў адбіраюць сьвіней, паведаміў сайту nn.by мясцовы жыхар Дзіма праз старонку "УКантакце". Магчыма, прычына - чарговая ўспышка афрыканскай чумы сьвіней у раёне.

«Аграгарадок Кахановічы (Верхнядзьвінскі раён, Віцебская вобласьць). Два дні таму ў вёсцы памерлі два парася. Выклікалі вэтэрынарнага лекара, узялі пробы. Раніцай прыгналі скатавоз зь міліцыяй. Загрузілі ўсіх сьвіней, што былі ў вёсцы, вывезьлі закопваць. Таксама ў прымежных раёнах каля Бігосава пастаянна знаходзяць мёртвых дзікоў, але каб не выклікаць удар на вёску і падворкі ціха прыкопваюць», - піша аўтар допісу.