Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26999982

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Cяргей Каваленка - “злосны парушальнік рэжыму”

Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі - БНФ Сяргей Каваленка ў магілёўскай калёніі № 19 атрымаў характарыстыку «злоснага парушальніка рэжыму», паведаміла ягоная жонка Алена Каваленка. Ёй невядома, за якія парушэньні мужу быў прысвоены такі статус. «Факт у тым, што ў сувязі з гэтым ён атрымаў абмежаваньні на грашовыя сродкі, якія можа выдаткаваць у турме на прадукты. Калі раней ён мог мець 500 тысяч рублёў, дык цяпер толькі 100 тысяч», - заявіла Алена Каваленка.

 

Паводле ейных словаў, Сяргей Каваленка ў калёніі працуе «дзьве гадзіны на дзень». «Ён там пляце сеткі - не вялікія, а такія прадуктовыя, якія ў СССР называлі “авоські”. Трохі займаецца спортам, але па-ранейшаму скардзіцца, што ў яго баліць галава», - сказала Алена Каваленка. Паводле ейных словаў, мэдычная пасылка, якую яна адправіла мужу з паштовага аддзяленьня, што абслугоўвае магілёўскую калёнію № 19, да Сяргея Каваленкі яшчэ не дайшла, хаця мінуў ужо тыдзень.

Навіны.by