Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26975219

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Доктар Пастноў рыхтуецца адзначыць юбілей Лукашэнкі

Актывіст Ігар Пастноў зьвярнуўся да кіраўніка Кастрычніцкага раёну Віцебску з просьбай дазволіць правесьці ўрачыста «мерапрыемства-пікет» у гонар 60-годзьдзя з дня нараджэньня кіраўніка Беларусі. У акцыі мяркуецца ўдзел толькі яго аднаго. Ніякіх салютаў і нават піратэхнікі ня будзе. Аднак на плякаце, зь якім плянуецца ўрачыстасьць, будуць напісаныя словы падзякі за «шчасьлівае» жыцьцё беларускага народу.

Яшчэ Ігар Пастноў «на знак павагі да юбіляра» прадэманструе разьліковыя аркушы - свае, калег і іншых грамадзян Віцебшчыны. А таксама на фотаздымках прадэманструе шпітальныя палаты, пераўтвораныя, на думку заяўніка, у казэматы.

Дарэчы, у выпадку адмовы ў правядзеньні акцыі актывіст гатовы адзначыць эпахальную дату ў іншым месцы, у далечыні ад людзкіх вачэй. Потым выставіць сваю акцыю ў інтэрнэце. А «адзін чалавек з кампутарам часам можа быць больш небясьпечны, чымся дзесяць са стрэльбамі".

freeregion.info