Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26955402

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебскае ДАІ помсціць незалежным журналістам

У пятніцу, 3-га жніўня, шэф-рэдактар незалежнай газеты "Віцебскі Кур'ер» Вадзім Баршчэўскі быў вельмі здзіўлены, даведаўшыся ад падатковай Першамайскага раёна Віцебска, што ў яго ўласнасці нібыта знаходзіцца рарытэтны аўтамабіль Альфа-Рамэа 1960-га года выпуску. Падатковая вельмі цікавілася наяўнасцю сродкаў у незалежнага журналіста на куплю такога рарытэтнага аўтамабіля. Ці трэба казаць, што ніякага Альфа-Рамэа у Вадзіма Баршчэўскага не было ніколі.

 

ДАІ з 2006 года не спыняе сваю паляванне за газетай. Відавочна, што прыпісванне неіснуючых дарагіх аўтамабіляў - новы спосаб ціску на незалежную журналістыку.