Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26990439

Рэкамэндаваць Надрукаваць

На шашы Полацак-Віцебск перакулілася цыстэрна з гідараўлічным маслам

Кіроўца аўтамабіля ГАЗ-53 ня справіўся з кіраваньнем, і цыстэрна перакулілася. Аўтамабіль перавозіў дзьве тоны гідраўлічнага масла з Наваполацку ў Жлобін.

Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС Беларусі.

Аварыя здарылася ў першай палове дня 16 жніўня на 73-м кілямэтры трасы Полацак-Віцебск. Кіроўца здолеў самастойна пакінуць кабіну. Брыгада хуткай дапамогі даставіла яго з траўмамі рознай ступені цяжкасьці ў Полацкую цэнтральную гарадзкую бальніцу.  

У выніку ДТЗ больш паловы масла апынулася на асфальце. Падразьдзяленьне МНС, якое прыехала на месца здарэньня, змыла масла з праезнай часткі. Для прадухіленьня  загараньня была створана паветрана-пенная падушка.